Информационные системы "Галактика"

Жадаеце, каб ваш праект быў зроблены якасна і па даступнай цане – закажыце яго ў Беларусі

На Первом национальном канале Белорусского радио прозвучало интервью заместителя генерального директора компании «Топ Софт»

На Первом национальном канале Белорусского радио  в рамках рубрики «ИТ-сфера» прозвучало интервью заместителя генерального директора компании «Топ Софт» Дениса Игнатенко, который рассказал о ситуации на белорусском и российском рынках автоматизации, обучении в компании и дальнейших возможностях белорусских ИТ-специалистов.

Денис Игнатенко
Каля пяці тысяч беларускіх арганізацый перайшлі на аўтаматызаваную сістэму кіравання прадпрыемствам. Усяго ж беларускі рынак аўтаматызаваных ці ERP-сістэм ацэньваецца прыкладна ў сорак мільёнаў долараў. Большасць буйных заказаў прыпадае на дзяржаўныя прадпрыемствы. Кошт рэалізацыі аднаго праекта на беларускім рынку дасягае каля пяцісот тысяч долараў за год”.

Слушать: Д. Игнатенко о белорусском рынке

«Адзін з цікавых праектаў, якія выконвае кампания “Топ Софт” прызначаны для расійскага гіганта  – кампаніі “Транснафта”. Днямі аператар магістральных нафтаправодаў заказаў у беларускага распрацоўшчыка новы праект. Калі абагульніць, то сістэма, якую “Топ Софт” прапануе гэтаму кліенту, дазваляе ў рэжыме рэальнага часу ажыццяўляць маніторынг розных тэхналагічных працэсаў – напрыклад, назіраць за ходам будаўніцтва новага нафтаправоду. У створанай сістэме зарэгістравана каля 12 тысяч карыстальнікаў, а адначасова працуюць больш за чатыры тысячы.

Слушать: Д. Игнатенко о российском рынке

Кампанія “Топ Софт” таксама зацікаўлена ў свежым папаўненні кадраў. Для гэтага тут праводзяць навучанне студэнтаў. Прычым за поспехі ў вучобе нават выплачваюць стыпендыю.

У “Топ Софте” працуюць больш за трыста экспертаў, прафесіяналізм якіх запатрабаваны далёка за межамі нашай краіны. У асноўных заказчыкаў ІТ-прадуктаў нават нарадзілася выражэнне: “Калі вы жадаеце, каб ваш праект быў зроблены якасна і па даступнай цане, – закажыце яго ў Беларусі”.

Невыпадкова сярод асноўных заказчыкаў праграмнага забеспячэння гэтай кампаніі фігуруе, напрыклад, такі гігант, як расійская “Транснефть”. А з беларускіх – БелТА, Глыбоцкі мясакамбінат, Вярхоўны суд, “Керамін” і іншыя.

Слушать: Д. Игнатенко об обучении

Гэтыя факты – прыемныя не толькі з пункту гледжання гонару за нашых суайчыннікаў, але і з эканамічнага разліку. Прыбытак ад дзейнасці кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій складае значную частку дзяржбюджэту краіны, а значыць, і багацця народу».

Ведущая рубрики «ИТ-сфера» — Татьяна Иваненко.